Ніва № 52 (3059), 28 снежня 2014 г.

Чубкі і дупкі

Міраслаў ГРЫКА

Перш чым патрапіць у кропку, спачатку папрашу прабачэння ў Чытача за свае словы, якія знаходзяцца ніжэй. Лаянкавыя гэта словы, падонкавыя. Немагчыма адгарадзіцца ад іх. Няма як заткаць на іх вушы, як прыплюшчыць на іх вочы. Але мы павінны даць ім супраціў. Занадта часта мы чуем іх у тэлевізары — ну і што, што заглушаныя яны гукавым сігналам і чорнай плямкай. Кожны ведае, пра што гаворка. Словы на „к”, „п” у іх шматлікіх і трывожна злоўжываных варыянтах і ў нявінных сітуацыях абражаюць маю інтэлігентнасць. Я перакананы, што таксама чытачоў. Яны абражаюць нас у сучаснай літаратуры, у штодзённых газетах. Нават тады, калі мы ідзем па вуліцах гарадоў і нават вёсак, абражаюць нас лаянкай з насценных надпісаў. Некаторыя людзі адносяцца да гэтага абыякава, іншыя выступаюць супраць іх. У цэлым, аднак, генеруюць яны адмоўныя эмоцыі.

У адным з ранейшых фельетонаў я напісаў, што негатыўныя эмоцыі прысвоілі ўсе аспекты нашага жыцця. Яны выяўляюцца ў так званых непрыстойных словах, якіх асноўная функцыя заключаецца ў заяве агрэсіі, нянавісці, а не змесце. Злоўжыванне бяззместавымі паведамленнямі супярэчыць здароваму сэнсу, які філосаф Арыстоцель называў разважлівасцю. Неразважлівая паблажлівасць дрэнным эмоцыям, таму што яны змываюць з міжасобасных зносін з іншымі людзьмі рэшткі застаўшагася ў іх зместу. Усё менш і менш мы размаўляем адзін з адным. Усё часцей крычым адзін на аднаго. Плюем адзін на аднаго. Паклёпнічаем. Празываемся. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF