Ніва № 52 (3059), 28 снежня 2014 г.

Трэці Рым і паніка

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Наш універсітэцкі выкладчык гісторыі старажытнага Рыма чытаў нам лекцыі па-расейску з моцна беларускім акцэнтам і гэткімі выразнымі сечанымі фразамі: „Мужчыны дрэўнега Рыму трэбавалі хлеба і зрэлішч”, „Жэншчыны дрэўнега Рыму таргавалі сваім целам”, „Рым ахваціла паніка!”. Успомніліся мне гэтыя фразы ў звязку з той сітуацыяй, якая склалася апошнімі тыднямі ў сталіцы сучаснага „Трэцяга Рыма” — Маскве. Санкцыі, якія ўвялі Злучаныя Штаты Амерыкі і Еўрасаюз у адказ на брутальную агрэсію крамлёўскага рэжыму і анексію часткі суверэннай Украіны, запрацавалі. Многія называлі гэтыя санкцыі непаслядоўнымі, палавінчатымі і нават касметычнымі. Расейскія палітычныя саноўнікі толькі фыркалі і грэбліва крыва ўсміхаліся — маўляў, гэтыя захады нам як камарыны ўкус, гэта еўрапейскія дзяржавы зараз будуць пакутаваць ад сур’ёзнага гаспадарчага крызісу — іх санкцыі ім жа, заходнікам праклятым, бумерангам і вернуцца. Канчаткова звар’яцелыя ад шавінізму і імперскай пыхі розныя расейскія палітыкі, усялякія думцы і псеўдааналітыкі захлыналіся слінай і ачмурэла вярзлі свае мантры пра „вялікую Расею” і татальна варожы да яе свет. У адрозненне ад іх расейскія эканамісты, тыя, якія з ліку дасведчаных, выказваліся наконт санкцый стрымана і насцярожана. Але ніхто нават з іх не змог і блізка прагназаваць такога імклівага абвалу расейскага рубля, які здарыўся за апошні тыдзень. Выявілася, што ўведзеныя санкцыі і сусветнае паніжэнне кошту на нафту ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF