Ніва № 52 (3059), 28 снежня 2014 г.

Спектакль «Бежанцы» ў Гайнаўскім белмузеі

Аляксей МАРОЗ

Тэатральны гурток пад мастацкім наглядам Іаанны Стэльмашук-Троц, які дзейнічае ў Музеі і асяродку беларускай культуры ў Гайнаўцы, падрыхтаваў новы спектакль «Бежанцы». Паўстаў ён на падставе тэкстаў кніжкі «Бежанцы» Бажэны Дзем’янюк, выдадзенай у 2005 годзе, публікацый на сайце «biezenstwo.pl» і фрагментаў тэкстаў кніжкі «Бежанства 1915 года», выдадзенай у 2000 годзе Праграмнай радай тыднёвіка «Ніва». Ян Максімюк пераклаў тэксты на падляшскую мову беларусаў, на якой па-акцёрску выступілі вучаніцы Гайнаўскага белліцэя Магдалена Гаўрылюк і Марыя Краўчык ды вучні Бельскага белліцэя Якуб Мацяюк і Міхал Скарбіловіч, якія падрыхтавалі таксама музычную аранжацыю. Іаанна Стэльмашук-Троц з’яўляецца мастацкім інструктарам юных акцёраў і рэжысёрам спектакля «Бежанцы», якога прэм’ера прайшла 14 снежня ў кіназале Гайнаўскага белмузея.

Спектакль «Бежанцы» гэта расказ пра нашых беларусаў-сялян, якія пакінулі амаль увесь свой дабытак на радзіме і падаліся ў далёкую дарогу, з якой многія з іх не вярнуліся. Маладыя акцёры паказалі як жыхары нашых вёсак успрымалі страх, хваробы, смерць, ваенную завіруху, неспадзяваны выезд з невялікай колькасцю маёмасці і разлуку з бацькаўшчынай. Белліцэісты ўвасобіліся ў сваіх продкаў і паказалі як яны жылі і думалі ў экстрэмальных абставінах.

— Кніжку «Бежанцы» я прачытала некалькі гадоў назад. Зрабіла яна на мне вельмі вялікае ўражанне. Я дала чытаць яе знаёмым і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF