Ніва № 51 (3058), 21 снежня 2014 г.

Украіна ў цяні вайны (13)

Ганна КАНДРАЦЮК

— Украіна толькі і трымаецца на руплівасці жанчын, увесь клопат за выжыванне на бабскай галаве, — кажа Валя.

— А зараз, калі вайна, дык ашалець можна.

Валя думала няраз, каб усё кінуць і пайсці на фронт, адарвацца ад зямных турбот. Бо што яна мае ад свайго жыцця? Выязджала працаваць у Нямеччыну, дык бачыла як там жывуць кабеты. Які там дастатак, роскаш! Колькі грошай на адну касметыку і розныя гарбаткі трацяць. А тут не даясі, не даспіш, ледзь канцы з канцамі зводзіш. Прыйдзеш з адной работы, у хаце другая работа. Навары, задбай пра агарод, накармі курэй і качак, прыбяры ў хаце. Яшчэ і кароўку падаіць трэба, вывесці яе на папас, каб не раўла з голаду ў хляўку.

У час нашага падарожжа моцна застрагла ў памяці адна карціна. На ўскраінах гарадоў і мястэчак замест дам з пародзістымі сабачкамі мы ўсё бачылі жанчын з каровамі. Яны пасвілі сваіх красуль побач спартовых пляцовак і стадыёнаў, над берагамі рэк і сажалак, ля гарадскіх сметнікаў або ў прыдарожных равах. Гэта ўсё напамінала расказы з мінулага пра голад і холад, дзе жывая карова была важным звяном у гаспадарцы, бо яна дазваляла пракарміцца ў скупыя на ўраджай гады. У сучаснай украінскай рэчаіснасці карова спрыяе яшчэ падзарабіць. Ва ўсіх карпацкіх мястэчках ля кожнага маркета ці крамы можна было набыць малако ў пластмасавай бутэльцы з пад мінералкі, камякі белага сыру, кавалкі жоўтага масла ці смятану ў слоіках. Хатнія прадукты людзі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF