Ніва № 51 (3058), 21 снежня 2014 г.

Хлеб, соль і вада

Іаанна ЧАБАН

У народзе кажуць, што пра канкрэтнага чалавека найлепш даведацца, заглядаючы на яго кніжную паліцу ці сустрэўшыся з яго сябрамі. Я, ўсё-такі, думаю што найлепш заглянуць у яго халадзільнік.

Сёння, у рамках «Кулінарных вандровак у часе і прасторы» даведаемся, што ў сваім халадзільніку трымаюць бацюшка Аляксандр і матушка Людміла Клімукі з Успенскай царквы ў Паўночным Востраве.

Варта дабавіць, што з гасціннымі гаспадарамі сустракаемся якраз у час Піліпавага посту.

У вочы кідаецца перш за ўсё чыстая, невыкарыстаная прастора халадзільніка. Бацюшка па чарзе пералічвае прадукты: буракі, ільняны алей, грыбны суп, рыбная паста, пладовыя прадукты, падораныя ўдзячнымі парафіянкамі.

— Калі б выняць мяшок спечаных на патрэбы багаслужбы прасфорак, застанецца зусім няшмат, — сцвярджае айцец Аляксандр.

Пытанне пра значэнне харчавання айцу Аляксандру здаецца надта складаным.

— Калі з’ем, а калі не даем, я ніколі не прыдаваў гэтаму ніякага значэння, — гаворыць святар. — Мабыць, і не толькі я так думаю. Хопіць параўнаць нашую, надта сціплую вігілію з польскай з 12 страў.

— Каб мець сілу да працы і малітвы, трэба харчавацца, — дапамагае ў пошуку адказу матушка Людміла.

Ян Хрысціцель на пустыні жыў і саранчой карміўся, а бацюшка з’есць тое, што нарыхтуе яму матушка. У Піліпаўку, канешне, мяса яму не зварыць, але бывае, што часам і гэтае недзе скубнецца.

— Капуста, бульба, гарох на (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF