Ніва № 51 (3058), 21 снежня 2014 г.

Бежанства 2015 года

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Злажу з аўтобуса на прыпынку ў Астраўках. Першы кадр пабачанага там гарызонту ахоплівае некалі гаспадарскую сядзібу, ад якой зараз асталіся толькі старыя пачарнелыя яблыні на фоне пабялелых, зліваючыхся з сабою хмар і снегу. Такі пейзаж, узбагачаны халодным ветрам, не прадвяшчае аптымізму...

З асфальтоўкі, якая перасякае ахутаную ў зіму вёску, кіруюся ў дарогу, што вядзе ў Піражкі. Неўзабаве паказваецца двухпавярховы будынак былой школы. Наваколле яго пазарастала пустазеллем. Частка шыб у вокнах выбіта, некаторыя створкі адкрытыя. Па пустой школе гуляе вецер. Ад дарогі школьны панадворак зарос слівамі. Не відаць слядоў ніякага руху вакол былой школы. На электраслупе нешта пакінута, быццам буслы былі думалі звіць там сабе гняздо. Побач школьнага будынка хата, нават даволі прыстойная, каля яе нейкі чалавечы след.

З Астраўкоў у Піражкі асфальтоўка, кругом палі засыпаны снегам. Мокры снег б’е па твары, холадна. Дарога расчышчана. Край дарогі старыя таполі, паміж імі высокае зелле, сям-там крыху малінавых сцёблаў. Асфальт дзе-нідзе выглядае як польбрук, але трымаецца, яшчэ можна па ім выгадна ездзіць.

Перад самімі Піражкамі пры самой шашы сцяна густых маладых таполяў, быццам акаймленне дарогі, быццам такая гнуткая драўнінная падушка на выпадак нейкай аўтамабільнай аварыі. Перад Піражкамі асфальт канчаецца, за ім адрэзак жвіроўкі. Да хат, што ў пачатку вёскі, слядоў мала, да некаторых няма і зусім, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF