Ніва № 51 (3058), 21 снежня 2014 г.

Прызыванне заблудаўскага цуду

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

За невялікім ляском, пасярэдзіне поля, зараз за табліцай, якая інфармуе аб мяжы Заблудува, ад паўднёвага баку стаіць каплічка Божай Маці. Акаляюць яе папскія і бела-чырвоныя сцягі. Нават цяпер, у марозным снежні, можна ўбачыць, што хтосьці прыносіць свежыя кветкі і ставіць свечкі. У гэтым месцы ў сярэдзіне сонечнага мая 1965 года першы раз чатырнаццацігадовай Ядвізе Якубоўскай з’явілася Божая Маці. Вестка пра заблудаўскі цуд хутка распаўсюдзілася не толькі па ваколіцы, але па ўсёй краіне, у тым ліку праз радыё «Свабодная Еўропа». Сталі сюды з’яўляцца натоўпы вернікаў. З’явіліся каталіцкі і праваслаўны крыжы. Польская аб’яднаная рабочая партыя і Служба бяспекі не маглі змірыцца з гэтай сітуацыяй. Каталіцкі касцёл не прызнаў адкрыцця як цуду, а Праваслаўная царква паставілася да яго як да «не свайго».

Кнігу «Cudowna» пра гэтыя падзеі і эмоцыі, якія суправаджалі іх, напісаў Пётр Нестаровіч. Яе прасоўванне 7 снежня да краёў запоўніла залу Гарадскога цэнтра анімацыі культуры ў Заблудаве. Бацька аўтара гэтага збору рэпартажаў — на аснове ўспамінаў і архіўных дакументаў — выхадзец з Орлі, сваяк вядомых беларускіх кінематаграфістаў Мікалая і Пятра Нестаровічаў. Сам аўтар, аднак, нарадзіўся ў 1971 годзе ў горадзе Аполе, а зараз жыве ў Варшаве. Быў дырэктарам і членам управы тэлекамунікацыйных кампаній, а таксама скончыў арганізацыю і кіраванне ў Эканамічным універсітэце ў Вроцлаве. Сярод чытачоў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF