Ніва № 51 (3058), 21 снежня 2014 г.

Гісторыя на здымках

Іаанна ЧАБАН

— Гэта ўшанаванне памяці аб колішніх стваральніках і жыхарах мястэчка, а таксама яе захаванне наступным пакаленням, — прадстаўляе выдавецкую навінку Барбара Нічыпарук, старшыня Таварыства сяброў Гарадоцкай зямлі.Тут пераказана штодзённае жыццё, больш і менш вядомыя падзеі ды месцы, якія змяніліся на працягу гадоў.

На вокладцы альбома ў амаль 250 старонак змешчаны чорна-белыя здымкі звычайных, занятых фізічнай працай жыхароў міжваеннага Гарадка. Унутры віднее нешта накшталт алоўкам разрысаванай карты. Яе цэнтр гэта вуліца Берка Ёсялевіча. З левага боку той жа вуліцы пазначана пякарня і крама Зейдэля і Рыўкі, далей крама Шымеля, побач хата жыдоўскай сям’і Качапаяў. Направа размешчана двухпавярховая камяніца Сруэля і домік, у якім вырабляліся панчохі. На выяве таго ж доміка перакрэслены надпіс „шавец”. Ці гаспадарыў тут шавец, ці нехта іншы, успомніць ужо цяжка.

— Успаміны гэта адзіны рэсурс, з якога можам даведацца пра гісторыю нашага мястэчка, — прызнаецца Альжбета Грэсь, галоўная рэдактарка другога, папоўненага выдання альбома „Гарадок на старой фатаграфіі”.

Ахвотныя купіць кніжку ці пагутарыць з яе аўтаркай прыбылі 6 снежня ў Гарадоцкі цэнтр культуры. Зацікаўленне тэмай з боку мясцовых аказалася дастаткова вялікім. Большасць сабраных ужо раней змагла асабіста сустрэцца са стваральніцай альбома пры нагодзе ўдзелу ў праводжаных ёю даследаваннях. Сярод гасцей вечарыны былі, між іншым, мясцовыя (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF