Ніва № 51 (3058), 21 снежня 2014 г.

З „Нівы” даведаўся...

Міра ЛУКША

Новы нумар „Нівы”, з нядзельнай датай, з друкарні выходзіць ужо пасля поўдня ў папярэднюю сераду. У кіёсках і крамах новая „Ніва” ўжо ў чацвер. Аб’явы ў прынцыпе павінны быць на наступны тыдзень. Але ў гэты раз інфармацыю аб культурнай падзеі, што пачыналася ў 17.00 у чацвер у кавярні „Змена клімату”, пусцілі мы ў новы нумар. Хто купіць „Ніву”, адразу прачытае і прыйдзе на мерапрыемства, дзе героем будзе Багдан Дудко і ягоная новая, польска-беларуская кніга „Даліна. З-над Нарвы і Свіслачы”, выдадзеная „Нівай” і Радыё Рацыя. І ўжо дзве асобы, па вестцы з нашага свежага тыднёвіка, апынуліся ў гэтым літаратурна-мастацкім клубе сярод аматараў культуры і паэтычнага слова.

Бачыцца шмат знаёмых твараў на розных культурных імпрэзах, родам з усяе Беласточчыны, якіх прыцягвае таксама хтосьці ці штосьці са сваёй ваколіцы. Розныя яны па пакаленнях, гэтыя аматары роднай культуры, сябры „Нівы”, і па прафесіі — неабавязкова шчыльна звязаныя з літаратурай, мастацтвам ці школьніцтвам. Вось убачым ветэрынара Анатоля Бахарэвіча (родам з пад Харошчы), медсястру Алю Колпу (родам з Ялоўкі), і сёння тут, на „Даліне”, даведаўшыся са свежай „Нівы” — настаўнік кравецкай прафесіі — беластачанін Уладзімір Клімюк, родам — так як і герой сустрэчы — з Цісоўкі ў Міхалоўскай гміне. А з „Нівай” быў ён ужо тады, калі і мяне, і Багдана Дудко, яшчэ і на свеце не было. Пакуль пачнецца размова вядучай сустрэчу з аўтарам кнігі, чытач набудзе і пачне свой (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF