Ніва № 51 (3058), 21 снежня 2014 г.

Бежанства нараджэнне легенды

Яўген МІРАНОВІЧ

У 2015 годзе адбудзецца некалькі навуковых канферэнцый пра „бежанства”, пакажуцца новыя кніжкі, зборнікі артыкулаў і шмат імпрэз культурнага характару, якія будуць напамінаць пра лёс паўтара мільёна праваслаўных беларусаў, якія летам 1915 года вымушаныя былі пакінуць свае вёскі і падацца на невядомыя для іх прасторы Расійскай Імперыі. Быў час калі ўдзельнікі гэтай падзеі жылі сярод нас і пастаянна ўспаміналі шматгадовую вандроўку па далёкім усходзе. Хтосьці быў у Сібіры, хтосьці на Кубані, а нехта апынуўся і на Каўказе. Для пакалення, апошнія прадстаўнікі якога адышлі з жыцця ў дзевяностых гадах ХХ стагоддзя, была гэта самая важная падзея ў іх жыцці. У пераважнай большасці такі лёс выпаў на долю сялян, часам нават непісьменных, якія апрача сямейных расказаў не пакінулі ніякага матэрыяльнага доказу, які ілюстраваў бы іхнюю вымушаную вандроўку па расейскай зямлі. Сталі яны сведкамі падзення існуючага парадку — царскай улады і аўтарытэту Царквы, шаленства, якое ахапіла хрысціянскі рускі народ, дзякуючы бальшавіцкай секце і жахлівай разні, сэнсу якой не разумелі.

Расказы бежанцаў на пакаленні іх дзяцей і ўнукаў наогул не рабілі вялікага ўражання. Першыя пражылі кашмар Другой сусветнай вайны і таксама жахлівы перыяд пасляваенных гадоў, калі па вёсках Беласточчыны бегалі ўзброеныя змагары за „свабоду і дэмакратыю”. Мелі і яны сваё бежанства — нехта ўцякаў ад саветаў, нехта ад немцаў, а нехта ад „праклятых (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF