Ніва № 51 (3058), 21 снежня 2014 г.

Каб!

Міраслаў ГРЫКА

Літаратурныя постаці, як блудныя душы, усё шукаюць сваіх рэальных эквівалентаў. Часам знаходзяць іх у кожным з нас, у кожным пакаленні, незалежна ад таго, як даўно яны былі створаны сваімі аўтарамі. Але бывае, што бесцялесна томяцца на працягу многіх гадоў на ўскраіне жыцця, у кніжным анекдоце, у літаратурных дыскусіях за столікам у кафэ. Менавіта такой фігурай быў Ёзэф К., незабыўны герой «Працэсу» Франца Кафкі — дваццацівечнага аўтара, які чэрпаў з культуры як нямецкай, так і чэшскай ды габрэйскай. Ён туляўся па бездарожжах уявы чытачоў амаль сто гадоў. У апошні час права на яго духоўную спадчыну ўзурпуе нейкі Адам Г. Ці Ёзэф К. на самой справе апынуўся ў яго асобе?

У Кафкавым «Працэсе» змяшчаецца разбуральны тэзіс: кожны з нас вінаваты. Не ў чымсьці канкрэтным. Віна з’яўляецца часткай чалавечай ідэнтычнасці. І не таму, што чалавечая прырода хавае нейкія д’ябальскія сілы, якія рана ці позна штурхаюць чалавека да грахоўнага злачынства: супраць закона, маралі, добрых нораваў, годнасці. Але таму, што віна з’яўляецца непазбежнай. Праблема заключаецца ў тым, што яна не памечана, як гейзенбергскі элемент. Мы можам апісаць яго прычынна-следчую логіку, але калі спрабуем вызначыць сутнасць віны, воляй-няволяй выклікаем трансфармацыю яе семантычнага апарату. У выніку тое, што павінна было быць вызначана, рухаецца вакол новых кантэкстаў пазнавання, змяняючы пры гэтым сваё размяшчэнне ў адносінах да віноўніка. Можна быць упэўненым у тым, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF