Ніва № 51 (3058), 21 снежня 2014 г.

Палітычная чума

Віктар САЗОНАЎ

Пра Беларусь, здаецца, забыліся, прычым усе — і еўрапейцы, і амерыканцы і ўсе астатнія. Акрамя, канешне, рускіх. Тыя пра нас заўсёды памятаюць. А для астатніх нібыта нас няма зусім. Ды і сапраўды, на фоне іншых падзей у свеце Беларусь выглядае нейкім аазісам, або міражом, дзе падзей няма ўвогуле, або амаль няма. Такі варыянцік нікому непатрэбнай Паўночнай Карэі, толькі без ядзернай зброі. Не было б у карэйцаў той зброі, то і пра іх забыліся б даўно, так як пра Кубу. Вось і кубавалі б мы ў трох, не так сумна было б.

Ну зноў распачалася нейкая там мясная вайна з Расіяй. Хіба ж гэта падзея? Традыцыйны для такіх выпадкаў звышэмацыйны тэлевыступ кіраўніка беларускай дзяржавы хіба што гэтым разам страсянуў усяго толькі паветра, але не слухачоў. Ні сваіх, айчынных, ні іхных, таксама нібыта айчынных, калі ўсур’ёз успрымаць існаванне агульнай саюзнай беларуска-расійскай, ці расійска-беларускай дзяржавы (тут шмат хто блытаецца з назвай). На грозную інтанацыю беларускага начальніка міністр замежных спраў Расіі ціхім і спакойным голасам заявіў, што калі Расіі будзе патрэбна і яна гэта палічыць мэтазгодным, то Беларусь абавязкова далучыцца да расійскіх антысанкцый супраць шэрагу еўрапейскіх краін. І нікуды яна не дзенецца.

Вось і будуй пасля гэтага свае планы. Вядзі сваю палітыку. Спрабуй павялічыць гандаль з Польшчай ці Нямеччынай. Праводзь з імі перамовы пра інвестыцыі, крэдыты, агульны бізнес... А рускія скажуць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF