Ніва № 51 (3058), 21 снежня 2014 г.

Міраслаў Раманюк новым старастам Гайнаўскага павета

Аляксей МАРОЗ

Падчас нядаўна арганізаваных самаўрадавых выбараў «Камітэт выбарчы — ПСЛ» у Раду Гайнаўскага павета, якая налічвае 17 дэпутатаў, увёў 8 асоб. У час першай сесіі Рады павета, якая адбылася 1 снежня, старастам быў выбраны радны ад гэтага камітэта Міраслаў Раманюк, дагэтуль кіраўнік Гайнаўскага аддзялення Касы сельскагаспадарчага сацыяльнага страхавання. Ён — вопытны самаўрадавец. Быў павятовым радным трох мінулых скліканняў, 2 разы ад Беларуска-народнага выбарчага камітэта, а калі той спыніў сваю дзейнасць, 4 гады назад і цяпер, быў выбраны павятовым радным ад «Камітэта выбарчага — ПСЛ».

«Камітэт выбарчы — ПСЛ» у Гайнаўскім павеце вылучыў кандыдатаў на павятовых радных у 2010 і 2014 гадах. Раней дзеячы і прыхільнікі сялянскай партыі ПСЛ балаціраваліся ад Беларуска-народнага выбарчага камітэта. У 1998 годзе, калі ў рамках праведзенай самаўрадавай рэформы былі адноўлены паветы, больш чым палову радных Рады Гайнаўскага павета ўвёў «Выбарчы камітэт Саюза левых дэмакратаў» і так было ў 2002 годзе. Падчас чарговых самаўрадавых выбараў на аснове «Выбарчага камітэта Саюза левых дэмакратаў» былі створаны ў 2006 годзе «КВВ Самаўрадавае паразуменне Гайнаўскага павета» і ў 2010 годзе «КВВ Выбарчая кааліцыя Гайнаўская зямля», якія таксама здабылі больш чым палову мандатаў радных Гайнаўскага павета. Праз 16 гадоў, да апошняй сесіі, старастам Гайнаўскага павета быў Уладзімір Пятрочук, які нядаўна быў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF