Ніва № 50 (3057), 14 снежня 2014 г.

Украіна ў цяні вайны (12)

Ганна КАНДРАЦЮК

На аўтавакзал, пра які даведнікі пісалі надта важная камунікацыйная кропка, мы дабіраліся аблезлым завулкам. Што такога здарылася ў цыганска-венгерска-гуцульскім Цячаве? Можа нейкі алігарх, заклапочаны публічным дабром, спансараваў еўрарамомт вакзала? Між першай і апошняй рэвалюцыямі частка навакольных жыхароў скандальна разбагацела і пазначыла сваю тэрыторыю палацыкамі, фантанамі ды моднымі аўтамабілямі. Праўда, усё гэтае багацце было адгароджанае ад пастаронніх вачэй высокім муром і не жадала яднацца з грамадскай галечай. Можа, аднак? Такія ў нас былі спадзяванні і здагадкі. Сама рэчаіснасць смяялася проста ў твар.

Аўтобус брыў па раскіслай дарозе, сцелючы за сабой чорны хвост пылу. Прывакзальны завулак пасыпалі сумессю жужалю з тоўстым гравіем, з за чаго дарога напамінала высахлае русло горскай ракі. Хоць шафёр максімальна запаволіў хуткасць, каменьчыкі і грудкі даставаліся праз прыадкрытыя на даху вокны і траплялі ў нос або шчаку. Частка пасажыраў не адрэагавала на невыгоду, многія драмалі з прыадкрытымі ратамі. На зялёных панадворках, усюды дзе не глянь, бушаваў даспяваючы вінаград.

* * *

Ну і ўрэшце той надта важны аўтавакзал! На самой справе, цягам дзесяці апошніх гадоў, ён не памяняўся, хіба што схіляўся ў бок заняпаду. Драўляны туалет на панадворку, верагодна родам з часоў аўстрыйскай імперыі, зараз стаяў пад замком. Самыя адчайныя пасажыры ішлі за патрэбай у кусты або ў дзікі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF