Ніва № 50 (3057), 14 снежня 2014 г.

З Лос-Анжэлеса ў Крынкі

Выпусціў больш за 50 кружэлак, чарговых 100 запісаў з такімі зоркамі як Шэр, Боз Скагс, Лары Карлтан, «Спайналь Тап». Канцэртаваў супольна з Нэнсі Уільсан, Алетай Aдамс, Брэндай Расел, Дайанай Рывз, Mайклам Болтанам, Джорджам Бенсанам i іншымі.

Дэвід Гарфільд, пра якога пішам, завітаў у... Крынкі! Пра спецыяльнага госця паклапацілася дырэктарка мясцовага дома культуры Альжбета Чарэмха і яе сябры. Такія выдатныя асобы не часта сюды прыязджаюць, яшчэ больш — не гуляюць па свеце без целаахоўнікаў і дарагіх аўтамабіляў. Зразу відаць, што гэты чалавек умела карыстаецца, як не кажы, незвычайнай славай. Дастаткова супольна праведзеных з ім некалькіх хвілін, каб пераканацца ў яго шчырым зацікаўленні светам і асаблівай пашане да бліжняга. Адным словам добра выхаваны чалавек.

Нягледзячы на страшэнную, збіваючую з ног стому, пасля амерыканска-польскага джэтлага (наступства далёкага падарожжа самалётам) і поўнага падзей дня вялікі госць згадзіўся даць кароткае інтэрв’ю нашым чытачам.

— Дэвід, што прывяло цябе ў гэты куток свету?

— Сям’я. Мой дзед выводзіўся з Беластока, а бабуля з Крынак. Іх жыццёвыя дарогі збегліся у Нью-Йорку. Упершыню я знайшоў Крынкі чатыры гады таму. Цяпер захацелася даведацца больш пра гэтае месца.

— Раскажы, калі ласка, пра сваё, новае адкрыццё.

— Мая сям’я жыла тут спакон вякоў. Гэтае падарожжа з’яўляецца вяртаннем да каранёў. Яно дазваляе на адкрыццё ўласнай тоеснасці. На гэты раз мне (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF