Ніва № 50 (3057), 14 снежня 2014 г.

Зазімкавы краявід

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Побач жвіроўкі, што з боку Парчоўцаў і Чапялёў уводзіць у Клімаўку, стаіць валун з інфармацыяй, што там у 1944-1948 гадах пралягала ўстаноўленая саюзнікамі дзяржаўная граніца паміж Польшчай і Савецкім Саюзам. Дзяржаўныя граніцы, бывае, устанаўлівае прырода, але ў нашым старонні прырода такая, што займаецца сама сабою, быццам жанчына перад люстэркам, а вось станаўленнем дзяржаўных граніц вымушаны займацца героі мужчынскага полу, пра што пасрэдна сведчыць і пафасны надпіс на тым валуне.

Мясцовая граніца, устаноўленая ў 1940-х гадах, запар з тымі гадамі становіцца не толькі тапаграфічным фактарам, але і цывілізацыйнай мяжой, устаноўленай восем стагоддзяў раней пераемнікамі Чынгісхана. Гэтая агульная граніца ўвесь час у дынамічным стане, пра што сведчаць і цяперашнія падзеі на Украіне. І каля Клімаўкі гэтыя гранічныя карэктуры мелі больш агульны маштаб. Пасля ўстанаўлення тут фармальнага царскага панавання новыя ўладары рашылі завалодаць і мясцовымі душамі — месца незалежнага ад цароў каталіцтва мела заняць падпарадкаванае пераемнікам ардынскага грамадскага ладу праваслаўе...

Драўляны касцёл у Клімаўцы быў узведзены ў 1680-х гадах; у 1686 годзе пасяляюцца там манахі ордэна дамініканцаў. Лешак Ясельчук, аўтар манаграфіі пра парафію ў Клімаўцы: „W niedługim czasie mała ta miejscowość wyrosła na silny i znany ośrodek religijny. Stało się to głównie za sprawą cudami słynącej kopii obrazu Matki Bożej (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF