Ніва № 50 (3057), 14 снежня 2014 г.

Піліп Кізевіч: ад ТБШ да БГКТ

Сяргей ЧЫГРЫН

Адным з актыўных дзеячаў Таварыства беларускай школы (ТБШ) у 1930-х гадах на Беласточчыне і Гарадзеншчыне быў беларус Піліп Кізевіч (1898-1985). А ў 1950-х гадах ён стаяў каля вытокаў стварэння Беларускага грамадска-культурнага таварыства (БГКТ) у Польшчы. Пра гэтага чалавека і хочацца сёння згадаць, хаця знаёмы з ім ніколі я не быў і нават у сваім жыцці ніколі не давялося з ім сустрэцца. А Піліп Кізевіч з’яўляўся тою асобай, якая ўсё сваё жыццё думала пра лёс беларусаў, змагалася за родную мову, за беларускія школы, за тое, каб беларусы былі шчаслівым народам.

Нарадзіўся Піліп Кізевіч 15 лістапада 1898 года ў вёсцы Стральцы Гарадзенскага павета. З маладых гадоў ён актыўна ўключыўся ў беларускі рух. У верасні 1926 года яго абіраюць скарбнікам павятовага камітэта Беларускй сялянска-работніцкай грамады — масавай легальнай рэвалюцыйна-дэмакратычнай арганізацыі працоўных у Заходняй Беларусі ў 1925-1927 гадах. А праз год ён становіцца сябрам Гарадзенскай гарадской управы Таварыства беларускай школы.

12 ліпеня 1928 года ў Гародні адбываецца з’езд павятовых дэлегатаў ТБШ. Там Піліпа Кізевіча абіраюць скарбнікам Гарадзенскага акруговага і павятовага праўленняў ТБШ. А восенню таго ж года на Гарадзенскім акруговым з’ездзе ТБШ яго аднагалосна выбіраюць дэлегатам на агульны сход ТБШ у Вільню, дзе беларускі грамадскі актывіст становіцца сябрам Галоўнай управы ТБШ, куды акрамя яго ўваходзілі Міхась (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF