Ніва № 50 (3057), 14 снежня 2014 г.

Плённае зерне

Іаанна ЧАБАН

Пяць гадоў таму пачалося буйнае развіццё музычнага жыцця ў крыху сонных Крынках. Да гэтай пары афіцыйна дзейнічаў там толькі хор пенсіянераў „Погодна есень”, які займаўся выключна распаўсюджваннем польскай патрыятычнай песні. Не хапала беларускага рэпертуару, таму некаторыя крынчане, у тым ліку аўтарка гэтага артыкула, адчувалі сябе тут не зусім „у сябе”. Карыстанне беларускай мовай, у тым ліку песняй, паводле агульнапрынятай тут палітычнай карэктнасці, успрымалася як праява русіфікацыі. Усё ж такі трэба было прынамсі спрабаваць штосьці памяняць у гэтым плане. Так дайшло да стварэння трансгранічнага калектыву „Сугучча”, які потым пераўтварыўся ў „Зараніцу”.

Тут зараз згуртаваліся і любіцельніцы польскай сучаснай песні, якія назвалі сябе калектывам „Экзіт”. Той другі, у адрозненні ад першага, меў з самага пачатку вялікую падтрымку ў мясцовым асяроддзі так з боку ўлад, як і грамадства. На беларускае „круцілі носам”. У выніку некаторыя ўдзельнікі рэпетыцый калектыву „Сугучча-Зараніца” больш і менш дабравольна перавяліся ў польскі калектыў. Беларуская „Зараніца” курчылася, курчылася ажно знікла зусім, як апошні снег напрадвесні. „Не судьба”, — гавораць рускія. Што ж, галавой муру не праб’еш. На крынскай сцэне зноў запанаваў „парадак”. І так напэўна засталося б, калі б не новы і вельмі сур’ёзны праект калектыву „Экзіт”.

Штораз прыгажэй спяваючым і квітнеючым жанчынам захацелася запісаць дыск. Яго еўрасаюзнае (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF