Ніва № 50 (3057), 14 снежня 2014 г.

«Прачытай, перапішы і другому перакажы»

Юрка ЛЯШЧЫНСКІ

Сённяшняму свядомаму і маладому беларусу цяжка нават уявіць, што нешта некалі было забароненае. Беларускія студэнты ў васьмідзясятых гадах мінулага стагоддзя, каб выдаць хаця б лістоўку мусілі пераадолець шмат цяжкасцей. А што, каб сарганізаваць патрыятычную вечарыну ці зладзіць рэйд — паход па Беласточчыне.

І гэта тычылася так і не зарэгістраванага Беларускага аб’яднання студэнтаў (БАС), ці пазней нефармальнай групы беларускіх студэнтаў Варшаўскага ўніверсітэта, ды нават афіцыйнай Рады культуры беларускіх студэнтаў. Ці, увага, маладзёвага гуртка пры Беларускім грамадска-культурным таварыстве (БГКТ).

Сярод розных відаў беларускай дзейнасці самае важнае месца займалі выданні: аднадзёнкі, адозвы, паштоўкі, зборнікі, часопісы ці перадрукі.

Выданні згаданага перыяду падзяліць можна на дзве плыні: падцэнзурныя і непадцэнзурныя. З другой паловы васьмідзясятых гадоў нелегальнае не заўсёды было забароненым. Калі выходзіла гэта тыражом да 100 асобнікаў, можна было выдаваць.

Праўда, друкавалі значна больш як 100 асобнікаў, але пісалі, што ўсяго толькі 99 экземпляраў. Так для ведама адпаведных органаў. Гэта пра непадцэнзурныя выданні. Пачнем са студэнтаў.

Першым студэнцкім выданнем была лістоўка «Апошнія паведамленні» БАСу за кастрычнік і лістапад 1981 года. Выданне за снежань было канфіскаванае Службай бяспекі (СБ) пасля ўвядзення ваеннага становішча ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF