Ніва № 50 (3057), 14 снежня 2014 г.

Аналізы па заказе

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

— Беларуская меншасць у Польшчы не можа спазнаць «раскошы» шырокага кантакту са сваёй роднай краінай, прычынай скарачэння ліку беларускай меншасці ў Польшчы з’яўляецца павышэнне нацыянальнай самасвядомасці вернікаў праваслаўя, а мова не з’яўляецца яе адзнакай, і, нарэшце, увядзенне паняцця праваслаўная этнічная група ці нацыянальная праваслаўная ідэнтычнасць у дачыненні да беларускай меншасці і ўвогуле спыненне выкарыстання паняцця беларуская меншасць, а замест гэтага беларусы ў Польшчы, — гэта толькі некаторыя з тэзісаў, якія паставіў праф. Андрэй Садоўскі, прадстаўляючы перад сеймавай камісіяй нацыянальных і этнічных меншасцей свой аналіз наконт значнасці праваслаўнай рэлігіі для падтрымання беларускай нацыянальнай ідэнтычнасці беларусаў у Польшчы.

Сеймавая камісія, згодна з прапановай яе віцэ-старшыні падляшскага дэпутата ад СЛД Яўгена Чыквіна (галоўны рэдактар штомесячніка „Przegląd Prawosławny”, які, як часопіс рэлігійнага характару, не можа быць прафінансаваны Міністэрствам адміністрацыі і лічбавізацыі як часопісы нацыянальных і этнічных меншасцей — акрамя нацыянальных укладак — і змагаецца з фінансавымі цяжкасцямі) занялася 3 снежня двума аналізамі падрыхтаванымі на яе просьбу, і выкананымі на заказе Бюро сеймавых аналіз. У пасяджэнні камісіі таксама прынялі ўдзел у якасці гасцей: настаўніца беларускай мовы Аліна Ваўранюк з аб’яднання АБ-БА, Славамір Іванюк — віцэ-старшыня Беларускага гістарычнага (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF