Ніва № 50 (3057), 14 снежня 2014 г.

Адрэзаць ад Еўропы

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Якраз у той дзень, калі найбуйнейшыя польскія СМІ паведамлялі на першых старонках аб уступленні на пасаду старшыні Еўрапейскай Камісіі Дональда Туска, і зараз пасля самаўрадавых выбараў у Польшчы, у далейшым плане паявілася інфармацыя аб гібелі ініцыятывы будаўніцтва дарогі ад Клайпеды да Салонік — шляху з поўначы на поўдзень, то-бок Віа Карпатыі (Via Carpathia). Не дапамаглі заклікі да забеспячэння роўных магчымасцей у краінах ЕС, хаця гэтая дарога знакаміта ўпісваецца ў гэты лозунг. На форуме Камісіі петыцый Еўрасаюза адкінулі ідэю аўтадарогі. Супраць былі члены найбуйнейшай фракцыі ў Еўрапарламенце — Еўрапейскай народнай партыі, у тым ліку польскія еўрадэпутаты ад Грамадзянскай платформы, згуртаваныя ў гэтай групоўцы. Першапачаткова Віа Карпатыя спалучаць мела чатыры краіны: Літву, Польшчу, Славакію і Венгрыю, і пралягаць менавіта праз Каўнас — Беласток — Люблін — Жэшаў — Прэшаў — Кошыцы — Дэбрэцэн. Такое рашэнне было прынята ў Ланцуце 27 кастрычніка 2006 года ў ходзе міжнароднай канферэнцыі «Адна дарога — чатыры краіны» з удзелам міністраў транспарту Літвы, Польшчы, Славакіі і Венгрыі. 22 кастрычніка 2010 г. у Ланцуце ўрачыста была падпісана дамова аб далучэнні да ініцыятывы чарговых трох краін: Балгарыі, Грэцыі і Румыніі. Шлях Віа Капратыя ў Польшчы меў налічваць 683 км. Да гэтага часу ў Польшчы ўзнікла толькі некалькі кароткіх адрэзкаў, якія супадаюць з гэтым шляхам. Намаганні партнёраў праекта прывялі ў 2011 (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF