Ніва № 50 (3057), 14 снежня 2014 г.

Адкуль, чорт вазьмі, у Еўропе...

Міраслаў ГРЫКА

У пачатку сенсацыйная навіна: навукоўцы выявілі першую ў свеце выкапнёвую акамянеласць мясаеднай расліны з клейкай пасткай. Яе лісты, пакрытыя сакраторнымі валасінкамі, захаваліся ў кавалку балтыйскага бурштыну, якому 36 мільёнаў гадоў. Не ведаю як чытачоў, але гэтая знаходка мяне вельмі кранула. Тым больш, што знаходжу з ёю моцныя аналогіі ў суседніх з Польшчай грамадствах. Я пішу гэта без ценю іроніі. Хутчэй за ўсё з прарочым болем. Але перш, чым пра Украіну, Расію, Беларусь, некалькі слоў пра тую акамянеласць.

Марфалагічныя характарыстыкі затануўшага ў бурштыне ўзору паказваюць на яго відавое падабенства да насякомаедных раслін, аналагічных расянцы (рарыдула), якая існуе сёння толькі на некалькіх (знікаючых) пазіцыях у Афрыцы. Да нядаўняга часу лічылася, што гэты выгляд ніколі не выходзіў са сваёй афрыканскай глушы. Адкрыццё яе артэфактаў у балтыйскім бурштыне, аднак, паказвае, што гэтая расліна шырока выступала на абшары супольнага кантынента вядомага як Гандвана, які ў канчатковым выніку распаўся на кантыненты вядомыя нам сёння. У меру як асушваліся кантыненты і са з’яўленнем новага віду раслін, рарыдулы амаль цалкам зніклі на зямным шары. Асталіся толькі ў першабытных афрыканскіх экасістэмах. У адрозненне ад іншых расянкавых яны не вырабляюць стрававальных ферментаў, якія дазволілі б ім засвоіць бялок насякомых. І, увайшоўшы ў лады з некаторымі відамі перапончатакрылых насякомых, якія (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF