Ніва № 50 (3057), 14 снежня 2014 г.

Ленінскі суд

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

10 снежня цывілізаваны свет чарговы раз адзначыць угодкі прыняцця сусветнай Дэкларацыі правоў чалавека. Прызнае гэтую дэкларацыю і Рэспубліка Беларусь. Згадка пра гэтую дату прапісана нават у кожным школьным дзённіку. Але Дэкларацыя правоў нібыта ёсць, а самых правоў у беларусаў у сваёй дзяржаве па-ранейшаму ніякіх. Варта хоць бы пару разоў апынуцца ў залах судовых пасяджэнняў, каб зразумець на якой стадыі развіцця юстыцыі знаходзіцца гэтая сістэма прыніжэння, дыскрымінацыі людзей, а часам і непрыхаванага здзеку з іх. Асабліва калі разгляд судовых спраў звязаны з асноўнымі грамадзянскімі правамі, правам на свабоду слова і выяўлення сваіх поглядаў. Фантасмагорыя, гратэск, ігнараванне фактаў, тэатр абсурду — усё гэта пераплецена на такіх працэсах і не можа не здзіўляць нават звыклых з такім фарсам, аформленым у судовую „абгортку”.

Вось яскравы прыклад як дзеіць судовая сістэма ў Беларусі. Нейкі невядомы нам „товарищ полковник” КГБ (а можа маёр, а можа вышэй палкоўніка) аддае загад пакараць удзельнікаў Дня памяці паўстанцаў 1863 года, што прайшоў 26 кастрычніка бягучага года ў Свіслачы. Як жа так, сабраліся людзі ўспомніць сваіх нацыянальных герояў, ускласці кветкі да магіл патрыётаў, запаліць знічы — навідавоку ўсе прыкметы „злачынства”. І вось адзін з выканаўцаў ганебнага загаду начальнікаў свіслацкай міліцыі Віктар Ганчарэвіч высмоктвае з пальца і складае фальшывыя пратаколы пра нібыта здзейсненыя адміністрацыйныя (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF