Ніва № 50 (3057), 14 снежня 2014 г.

З’езд у Гайнаўскім белмузеі

Аляксей МАРОЗ

Падчас Агульнага з’езда членаў аб’яднання «Музей і асяродак беларускай культуры ў Гайнаўцы», які адбыўся 28 лістапада ў кіназале белмузея, планавалася прыняць новы статут гэтай арганізацыі і паводле яго выбраць новых членаў управы аб’яднання. Аднак сабралася мала членаў белмузейнай арганізацыі і не было кворуму, каб прыняць новы статут. Зараз у аб’яднанні «Музей і асяродак беларускай культуры» зарэгістраваных 55 чалавек, а на сустрэчу прыбыло толькі 25 яго членаў. Арганізатары з’езда патлумачылі, што не хапіла 4 асобы, каб можна было зацвердзіць новы статут. Са зменамі, у параўнанні да старога статуту, пазнаёміліся сабраныя і не выявілі засцярог да новых прапаноў. Падчас з’езда адбылося падвядзенне вынікаў працы музейных улад у апошнім перыядзе. Паявіліся прапановы наконт дзейнасці белмузея ў будучыні, а найбольш увагі сабраныя адвялі дыскусіі: ці будаваць, за што будаваць і як будаваць праваслаўную часоўню на прымузейнай плошчы?

У першых месяцах будучага года прадбачваецца арганізаваць Нечарговы з’езд аб’яднання «Музей і асяродак беларускай культуры ў Гайнаўцы» і падчас яго прыняць новы статут арганізацыі і выбраць паводле яго 9 членаў управы белмузейнага аб’яднання, якія пасля самі маюць выбіраць праўленне ўправы з 5 чалавек. Паколькі меншае колькасць членаў аб’яднання, прапануецца таксама дзейнасць паменшаных управы і праўлення, у якім мае быць вылучаны старшыня, адзін яго намеснік, сакратар і 2 членаў. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF