Ніва № 49 (3056), 7 снежня 2014 г.

Украіна ў цяні вайны (11)

Ганна КАНДРАЦЮК

У сваіх замежных падарожжах я не разлічваю на сустрэчы з землякамі. Рэдка калі вылавіш іх з натоўпу па сваяцкім выглядзе. На тое, што пачуеш іх мову — няма надзеі: адны чырыкаюць па-расейску, другія шчабечуць па-польску. Раз толькі пашанцавала пабачыць мне маладзёна на лётнішчы ў Амстэрдаме, які чытаў „Нашу ніву”.

У Ярэмчэ мы наткнуліся на дзве малалеткі, які сядзелі сабе на лавачцы ды слухалі Vinsenta. Як аказалася, прыехалі яны на адпачынак з валынскага Луцка, а не з Пінска ці Мінска.

Дзень пазней у аўтобусе, які віўся небяспечным серпанцінам над прорвамі, жанчыны, што вярталіся ў свае горскія вёскі з пакупак з „карпацкага Парыжа”, то-бок мястэчка Рахаў, захапляліся нейкім Сашкам з Мінска.

— Як пайшоў у горы, то тыдзень часу сядзеў, не паказваўся на вочы!

— А што ён ад жонкі ўцёк ці ад мафіі хаваецца? — пацікавілася суседка.

— Не, ён правярае ці можна доўга жыць без цывілізацыі, — адказала жанчына.

— То як у тэлевізары!

— Гэты адважнейшы!

Сашка пайшоў у горы на тыдзень часу як стаяў, без цёплай вопраткі, яды і тэлефона. З адной сякеркай у руках. У лесе збудаваў сабе шалаш, мыўся ў халодным патоку, варыў грыбы і зёлкі, а калі дакучаў холад, займаўся спортам. Пасля тыдня вярнуўся, каб пазваніць родным у Беларусь. Шчаслівы, энергічны. Уся вёска глядзела на Сашку як на паўстанца. А ён толькі паціснуў плячыма і кажа:

— У лесе больш бяспечна як у горадзе, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF