Ніва № 49 (3056), 7 снежня 2014 г.

Новыя купалы

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

У суботу, 22 лістапада ў вёсцы Лазні, што ў Супрасльскай гміне, адбылося ўзвядзенне купалаў на будаванай там капліцы. Урачыстасць удастоілі беластоцкі архіепіскап Іакаў і супрасльскі епіскап Грыгорый ды каля паўтара дзясятка навакольнага духавенства.

Капліца ў Лазнях будуецца за кошт ужо нешматлікай там грамадкі праваслаўных вернікаў ды за сродкі спонсараў; галоўны з іх жыве ў Варшаве. Нябесным заступнікам новага храма выбраны святы Лука, колішні епіскап сімферопальскі і крымскі, у міры — Валянцін Война-Ясянецкі.

Нарадзіўся ён у 1877 годзе ў Керчы ў сям’і паланізаванага беларускага шляхціца, якога продкі жылі на тэрыторыі сённяшняга Сенненскага раёна, што на поўдні Віцебскай вобласці. Віцебская газета „Народнае Слова” так год таму пісала пра яго: „Он из знаменитого княжеского рода, находившегося в большой чести во времена Великого княжества Литовского. Константин Войно-Ясенецкий был воеводой на Луках, его сын Иван — воеводой смоленским, а внук Александр — войсковым витебским подвоеводой виленским. С конца XVII в. род беднеет, его потомки уже королевские гвардейцы, священники, судьи. В начале XIX в. владельцы пышного герба превратились в простых землепашцев в Сенненском уезде. Дед Валентина Войно-Ясенецкого Станислав был мельником, жил в курной избе, обувался в лапти, на медведя ходил с рогатиной. Отец вырвался из этой глуши благодаря поддержке мецената — окончил гимназию, фармацевтический факультет, открыл (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF