Ніва № 49 (3056), 7 снежня 2014 г.

Нешта больш чым тоеснасць літаратуры

Іаанна ЧАБАН

— Тут яднаюцца славісты і арыенталісты, — гаворыць д р Гжэгаж Чарвінскі з Кафедры філалагічных даследаванняў „Усход — Захад” Універсітэта ў Беластоку. Той жа малады, але вопытны і таленавіты навуковы работнік, узяў на сябе старшынства арганізацыйнага камітэта Міжнароднай навуковай канферэнцыі „Эстэтычныя аспекты літаратуры польскіх, беларускіх і літоўскіх татараў (з XVI па XXI ст.)”, якая адбылася 14 і 15 лістапада ў Беластоку і Саколцы.

Асобы зацікаўленыя тэмай маглі выслухаць каля дваццаці дакладаў, зачытаных навукоўцамі з Польшчы, Беларусі, Украіны, Англіі і Татарстана. У рамках суправаджальных мерапрыемстваў арганізатары зладзілі прамоцыю навейшых выданняў, прысвечаных татарскай тэме.

— У асноўным хацелі мы паразважаць над татарскай літаратурай, паглядзець на яе цэласна, пачынаючы з крыніц развіцця, значыць з XVI ст., па сённяшні дзень, — інфармуе д р Гжэгаж Чарвінскі. — Тут выразна рысуецца падзел на дзве часткі: першая, створаная да XIX ст. на польскай ці беларускай мовах, што таксама важнае, запісана арабскім алфавітам; другая — ахапляючая пазнейшы перыяд, ужо польская, беларуская, літоўская і рускамоўная. Думалі мы таксама над спосабамі яе даследавання, спрабавалі вырашаць ці ідзе тут пра адзіную з відавочным працягам літаратуру, ці з зусім нешта іншым, якое цэласна разглядаць немагчыма.

Некаторыя з дакладаў былі прысвечаны праблеме татарскага фальклору, асабліва некананічным (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF