Ніва № 49 (3056), 7 снежня 2014 г.

Асенні краявід

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

У марозны восеньскі ранак жвіроўкі, што вядуць ад чыгуначнага прыпынку Чупрынова ў напрамку Кундзіна, здаюцца быць прысыпаны не толькі срэбным марозным гарнірам ды залацістым лістоўем, абрамлены маладой смарагдавай саснінай, але і напоўненыя тым асаблівым водарам, які напаўняе душу касмічнай радасцю. Жарснае змаганне сонечных прамянёў з інтымнасцю прыроды прадвяшчае чарговы яе ўздым пасля непрацяглага перапынку, быццам рытмічнае дыханне, быццам рытмічную вагітнасць. Настрой супадае са славутымі інвакацыямі родных класікаў да роднага кута, да гаючай душу Літвы...

Між лапікамі лесу, поля і паш жвіроўка заводзіць мяне між выразна выразаныя на фоне світанкавага неба контуры вясковых будынкаў. Іх больш. Вітае мяне брэх дварняжных сабак, якія са сваіх абгароджаных некалі панадворкаў пранікаюць навонкі сваіх тэрыторый цераз устаноўленыя непаседлівым Часам праёмы. Вёска здаецца знаходзіцца на нейкім не надта прасунутым этапе стварання свету, дзе сабакі ўжо ёсць, але няма яшчэ чалавека. З сабакамі прыходзіцца мне мець дачыненне ў адзіночку. Дварняжкі ведаюць, аднак, устаноўленую прыродай іерархію і, падмяўшы хвасты, адступаюць у свае абведзеныя старымі платамі крэпасці. Неўзабаве на адным з панадворкаў паказваецца і вяршыня законапіснага тварэння ў выглядзе нейкай руплівай Евы, якой пазбаўленая ранняга энтузіязму паходка пацвярджае біблейскі расказ пра выгнанне з Раю... За вёскай паказаўся мне яе дарожны ўказальнік, на (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF