Ніва № 49 (3056), 7 снежня 2014 г.

Сакрат Яновіч ва ўніверсітэце (2)

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

— Як польскі беларус я магу сказаць, што веліч Сакрата Яновіча вынікае не з таго, што ён напісаў, а з таго, чаго не напісаў. Для нас, польскіх беларусаў, яна таксама выяўляецца ў тым, што ў вельмі вялікай ступені ён нас проста стварыў. Мы, пакаленне, якое нарадзілася на пераломе 50-х і 60-х гадоў, з’яўляемся прадуктам Сакрата Яновіча, не кажучы ўжо пра пакаленне студэнтаў 80-х гадоў, якое цягнулася паломніцтвамі да яго, і які быў для нас свайго роду гуру, настаўнікам, у той час бацькам і старэйшым калегам, — сказаў беларускі пісьменнік, журналіст, грамадскі дзеяч Міхал Андрасюк падчас дэбатаў у рамках міжкультурнага сімпозіума «Сакрат Яновіч. Пісьменнік трансгранічны», арганізаванага ва Універсітэце ў Беластоку. У ім прынялі ўдзел палякі і беларусы, разважаючыя аб памерлым пісьменніку з Крынак з розных пунктаў гледжання, у тым ліку ўніверсітэцкія знатакі літаратуры, а таксама яго нявестка і ўнучка.

Як мы пісалі, на мінулым тыдні ў дэталёвай справаздачы з сімпозіума, з дакладамі пра Сакрата Яновіча выступілі, галоўным чынам, даследчыкі літаратуры. Гэта было свайго роду ўвядзенне да прысвечанай яму кнігі, якая намаганням Інстытута польскай філалогіі і Кафедры беларускай культуры павінна выйсці да канца года. Сумадэратарка дыскусіі праф. Данута Завадзкая з Інстытута польскай філалогіі УуБ засяродзіла ўвагу на гістарычнай прозе героя сімпозіума, прысвячаючы шмат месца кнігам «Białoruś, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF