Ніва № 49 (3056), 7 снежня 2014 г.

„Бежанства” ў Беластоку

Ганна КАНДРАЦЮК

Для жыхароў Падляшша самай трагічнай падзеяй ХХ стагоддзя было „бежанства”, аднак сама падзея яшчэ не дачакалася належнай увагі і асвятлення. Памяць і веды пра трагічныя масавыя ўцёкі, якія датычылі больш за мільён жыхароў і дзе кожны трэці загінуў, мелі ў асноўным характар вуснага пераказу. Пра бежанства ў 1960-1980-х гадах гаварылі ўсе нашыя старажылы на вясковых лавачках. Час ад часу такія ўспаміны з’яўляліся на старонках „Нівы”. Аднак сапраўдная, мэтанакіраваная даследчыцкая праца пачалася ў 90-х гадах ХХ стагоддзя, калі журналісты „Нівы” пайшлі ў народ і запісалі ўспаміны яшчэ жывых відавочцаў. Плёнам працы ніўскіх журналістаў і карэспандэнтаў стала кніга „Бежанства 1915 года”, у якой апынулася больш за 150 успамінаў, запісаных у 1958-2000 гадах, практычна з усёй Беласточчыны. Час ад часу тэму „бежанства” падымае Беларускае гістарычнае таварыства...

Новае святло на падзею праліла журналістка Анэта Прымака, заснавальніца сайта http://biezenstwo.pl/. Анэта Прымака родам з калёніі Кнышэвічы на Сакольшчыне, і, як сама адзначыла, на яе зацікаўленне тэмай паўплывалі ўспаміны роднай бабулі. Менавіта 24 лістапада г.г. журналістка прыехала на запрашэнне Універсітэта праваслаўнай культуры з дакладам „Бежанства 1915, незвычайная гісторыя звычайных людзей”. Тэмай сустрэчы пацікавілася шматлікая аўдыторыя, людзі розных прафесій і ўсіх узростаў. Сам даклад, хаця працягваўся каля дзвюх гадзін, трымаў слухачоў у святой (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF