Ніва № 49 (3056), 7 снежня 2014 г.

Пагарэльцам з Орлі патрэбная помач

Уршуля ШУБЗДА

У адной хвіліне страцілі цэлы дабытак жыцця. Калі вярнуліся з недалёкага Бельска, агнём была ахоплена ўся хата ўнутры. Не ўдалося нічога выратаваць. Сям’і з Орлі засталося толькі гэта, што мелі пры сабе падчас выезду. Шчасцем у трагедыі з’яўляецца тое, што адгукнулася шмат людзей неабыякавых на крыўду другога чалавека. Спадарству Тхужэўскім дапамагаюць не толькі сям’я і родная Орля, але і людзі з усёй Польшчы.

Агонь у драўляным доме сям’і Тхужэўскіх успыхнуў у панядзелак з раніцы. На шчасце на тую хвіліну нікога не было дома. Барбара і Тамаш паехалі ў Бельск, а іх двое дзяцей былі ў школе. Не паспелі вырашыць спраў, за якімі выбраліся ў горад, калі патэлефанавала маці Тамаша з жудаснай навіной.

— Маці пазваніла і кажа, што з хаты дым ідзе, — успамінае Тамаш Тхужэўскі. — Сама даведалася ад людзей, бо яна жыве ў другім канцы Орлі. Мы кінулі ўсе справы, і хутка вярнуліся назад.

На месцы былі ўжо пажарнікі і людзі з Орлі. Прычынай узгарання стала кароткае замыканне электраправодкі. Хаця звонку амаль не відаць эфектаў пажару, усярэдзіне хата выглядае трагічна.

— Усё пагарэла, — кажа Барбара Тхужэўская. — Наколькі мы маглі сабе дазволіць, куплялі да хаты новыя рэчы. Нішто непрыдатнае для карыстання. Муж яшчэ прабаваў штосьці вынесці, але гэта ўжо або папсаванае, або перапаленае.

Хату спадарства Тхужэўскія купілі шэсць гадоў раней. Узялі крэдыт, каб адрамантаваць кухню, пакоі. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF