Ніва № 49 (3056), 7 снежня 2014 г.

Вясковыя гаспадыні спатыкаюцца ў Дубінах

Аляксей МАРОЗ

Некалькі гадоў таму была адноўлена дзейнасць Гуртка вясковых гаспадынь у Дубінах, да якога належаць таксама жанчыны з Пасталова, Бельшчыны, Навасадаў, Альховай Кладкі, Барысаўкі. Спатыкаюцца яны рэгулярна пры рэалізацыі шматлікіх праектаў, часта прымеркаваных да захавання даўніх вясковых традыцый.

Хаця Дубіны жыллёвай забудовай спалучаны з павятовай Гайнаўкай і на загароддзях селяцца прыезджыя людзі, якія стараюцца жыць па-гарадскому, то сама вёска надалей захоўвае традыцыйны характар у станоўчым значэнні гэтага слова. Людзі размаўляюць тут на сваёй гаворцы, з прыкметамі дзекання і цекання, у летнія нядзелі і святочныя дні выходзяць на лавачкі, каб пагаварыць з суседзямі аб штодзённых справах і ўспомніць мінулае. Малодшыя жыхары Дубін часцей наведваюць Гмінны асяродак культуры, у якім працуюць гмінная бібліятэка, музычны і мастацкі гурткі. Пётр Скепка, музыкант славутага беларускага вакальна-інструментальнага калектыву «Дубіны», вучыць дзетак спяваць і іграць на музычных інструментах. Яго навучэнцы ўжо выступаюць на музычных мерапрыемствах. Дзеткі падчас канікулаў вучацца маляваць, спяваць і танцаваць. Восенню ў асяродку культуры арганізуюцца «Вечары з фальклорам», падчас якіх выступаюць махнацкія «Жаваранкі» і фальклорныя калектывы з суседніх гмін. У прыгожай мураванай Успенскай царкве моляцца праваслаўныя вернікі Гайнаўскай гміны. У новазбудаваным школьным будынку і гімнастычнай зале (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF