Ніва № 49 (3056), 7 снежня 2014 г.

Форум падлічвае страты

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Кандыдаты Форуму меншасцей Падляшша, якія ўдзельнічалі ў выбарах у самаўрады 16 лістапада са спіскаў Грамадзянскай платформы, не перамаглі. Могуць нават гаварыць пра паразу, але... не гавораць, хаця з іх групы толькі Славамір Назарук з 1757 галасамі ўвайшоў у Гарадскую раду г. Беластока. Кандыдатамі ў гарадскія дэпутаты ад імя Форуму са спіскаў Грамадзянскай платформы («аддала» яна ў ГР Беластока ўладу ПіС), былі трох радных папярэдняга тэрміну: якраз Славамір Назарук (быў у папярэдні тэрмін яе віцэ-старшынёй), Адам Мусюк і Стэфан Нікіцюк, а таксама лекар-неўролаг Ян Кахановіч ды віцэ-старшыня падляшскага сейміка ў мінулым тэрміне, а раней радны беластоцкай ГР Марк Масальскі. Стаць дэпутатамі ў сваю чаргу імкнуліся: Рады Беластоцкага павета — Яўген Семянюк з Новай Волі (у 1990-я гады войт Гарадоцкай гміны); і падляшскага сейміка — настаўніца Луцыя Німяровіч. У сумесным перадвыбарчным звароце напісалі: «Мы ўсе ведаем, што Праваслаўе ад стагоддзяў непарыўна звязана з Беласточчынай і Беластокам — тут мы жывем, вучымся і працуем. Мы лічым, што добра выконваем свае абавязкі і ўнеслі свой уклад у развіццё нашага горада і рэгіёна. Такім чынам, мы павінны адчуваць сябе сугаспадарамі. У нас таксама ёсць неад’емнае права на ўсебаковае развіццё і захаванне сваёй ідэнтычнасці — веры, мовы і культуры. Гэта ад нас залежыць, ці нашы дзеці і ўнукі будуць расці ў традыцыі нашых продкаў». Зварот нічога не даў. Аднак, за чатыры дні да (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF