Ніва № 49 (3056), 7 снежня 2014 г.

Лесвіца (не)дасканаласці

Міраслаў ГРЫКА

Словы, як прадметы, зношваюцца не інакш чым звычайны гаршчок — нават калі ён каштаваў пяць тысяч злотых. Спазнаў гэта на сабе мой сусед, які купіў такі ў растэрміноўку. Распавядаючы аб сваім поспеху знаёмым — бо ў гэтым перакананні пакінуў яго красамоўны дылер гаршка — падкрэслівае ягоную касмічную тэхналогію, прыгажосць формы і перш за ўсё вытанчаную функцыянальнасць, якая служыць даставанню пажыўных і смакавых каштоўнасцей са зваранай у ёй стравы. Але што я пішу: стравы?! Яе варыцца ў звычайным паабіваным з эмалі сагане! Мой жа сусед стаў шчаслівым уладальнікам супергіперсучаснай прылады для пераўтварэння горшага ў лепшае, ніжэйшага ў вышэйшае — амаль алхімічнай рэторты, у якой робіцца ператварэнне звычайнай бульбы ў яе істотнае змесціва, нават ідэю толькі злёгку сапсаваную яго племянным матэрыялам. У рэшце рэшт, гэта не так проста пракарміцца ідэямі. Хоць сусед нядаўна схуднеў, скурчыўся ў сабе, але ж запалу адносна якасцей гаршка не гасіць. Надалей распавядае аб ім з асаблівым бляскам у вачах, не шкадуючы хвалы ні яго вытворцам, ні самому сабе. Факт, што мае ён права адчуваць сябе абраннікам лёсу — ва ўсёй ваколіцы ніхто іншы не мае такога. Толькі што той гаршчок не служыць яму для падрыхтоўкі ежы. Гэты гаршчок служыць выключна для... паказвання. Па меншай меры, пакуль за яго не ўплаціць апошні плацёж. А калі пагасіць крэдыт, дык што далей? Колькі ж гэта эмоцый, шаноўнае панства, можа прынесці гаршчок. Таму што (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF