Ніва № 49 (3056), 7 снежня 2014 г.

Саюзнікі

Віктар САЗОНАЎ

Чым менш зараз заходні свет прыслухоўваецца да слоў кіраўніка Расіі, зразумеўшы нарэшце які ім ёсць кошт, тым больш Уладзімір Пуцін робіць публічных выступаў і заяў, скіраваных на айчынную аўдыторыю. І трэба аддаць яму належнае, на большую частку суайчыннікаў яго заявы пакуль яшчэ дзейнічаюць. А калі ўлічыць той факт, што кожнае слова расійскага кіраўніка адразу падхопліваецца, адшліфоўваецца і яшчэ мноства разоў прафесійна падаецца праверанымі тэлепрапагандыстамі, то чакаць хуткага расчаравання расійскай тэлеаўдыторыі сваім кумірам наўрад ці варта спадзявацца.

З дэзінфармацыяй пра чароўнае з’яўленне зялёных чалавечкаў у Крыме і нібыта адсутнасць расійскіх ваенных на Данбасе ўсё значна прасцей. Тут расійскія абывацелі праглынулі тую дэзінфармацыю з усмешкай і нават разуменнем, бо яшчэ з савецкіх часоў выхаваныя ў традыцыях нейкай міфічнай „вайсковай таямніцы”, якую ні ў якім разе нельга выдаць ворагу. І таму каб таго ворага заблытаць, то дзеля карысці справы нібыта трэба лгаць сваім суайчыннікам.

Пра наяўнасць той вайсковай таямніцы вучылі з першага класа савецкай школы, славячы мальчыша-кібальчыша, які гэтага сакрэту не выдаў нават коштам свайго жыцця. Праўда, як пасля аказалася, ён яго і сам не ведаў, бо як быццам бы і няма зусім той таямніцы. А вось ворагі ёсць. Іх многа і яны паўсюдна, і таму пра зялёных чалавечкаў менавіта ворагаў і падманвалі. Ну а свой народ усё і так нібыта разумеў правільна.

Пра (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF