Ніва № 49 (3056), 7 снежня 2014 г.

Міхалова: гэтыя апошнія дні

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Перад першым турам сёлетніх самаўрадавых выбараў у Міхалоўскай гміне права голасу мела 5879 чалавек, а перад другім турам было іх ужо 5944, то-бок, больш на 65 асоб. У выбарчай акрузе, дзе знаходзяцца Саколе, Займа і Жэдня, адпаведна было іх на 34 больш. Падчас перадвыбарчай цішыні перад другім турам на міхалоўскіх вуліцах з’явіліся ўлёткі з заклікам да новапрапісаных не галасаваць, таму што будзе ім быццам бы пагражаць за гэта крымінальная адказнасць. Першая сесія новаабранай міхалоўскай Гарадской рады пачалася ў адзінаццаць гадзін да выбарчай цішыні перад другім турам, у якім сутыкнуліся дасюлешні бургамістр Марк Назарка і былы войт Уладзімір Кананчук. За паўкруглым сталом сярод радных на пачэсным месцы засеў бургамістр-кандыдат Марк Назарка са знакамі ўлады — ланцугамі вісеўшымі ў яго на шыі, даючы тэатральным шэптам парады новапрыведзеным да прысягі радным.

Міхалова — самы багаты муніцыпалітэт у паўднёва-ўсходняй частцы Падляшша. Грошы ўпампоўвае ў яго газаправод з Расіі, а менавіта кампрэсарная станцыя і лабараторыя газу ў Кандратках. Краевугольны камень у падмурак станцыі быў закладзены тады, калі войтам быў Уладзімір Кананчук (у 1994-1998 гадах). Штогод ад выплаты падаткаў за іх функцыянаванне Міхалоўская гміна мае каля 8,5 мільёна злотых (дадзеныя за папярэдні год), і нават трохі больш, то-бок, столькі, што бюджэты некаторых гмін.

Ад дванаццаці гадоў, займаючы пасаду спачатку войта, а ад (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF