Ніва № 48 (3055), 30 лістапада 2014 г.

Украіна ў цяні вайны (10)

Ганна КАНДРАЦЮК

Карпатыя, дзякуючы крамлёўскай прапагандзе, мела напамінаць логава фашыстаў, нацыстаў, антысемітаў, бандэраўцаў, піндосаў і ўсякай масці вычварэнцаў. Рэч, сама па сабе, супярэчная і небяспечная для суполкі. Ды яшчэ на кожным кроку мелі тут бушаваць лысыя баевікі ад «Правага сектара”, бязлітасныя для чужаземцаў, асабліва для тых рускамоўных. Той, хто паверыў у чорную прапаганду і прыпёрся сюды дзеля чорных сенсацый, моцна расчараваўся. Вось такое Ярэмчэ, карпацкі райскі куточак, хоць абвешаны бандэраўскімі сцягамі, відавочна сумаваў па рускамоўных турыстах. Людзі лічылі патраты і суцяшалі сябе словамі:

— А на Крыме яшчэ горш, чым у нас. Там зусім праваліўся турызм!

У справе Крыма, хоць ён ужо і належаў Расеі, быццам нічога і не памянялася. Такую думку ўнушалі ўкраінскія прагнозы надвор’я па СМІ — разам з іншымі вобласцямі называлі Крым ды тэмпературу вады ў курортах ля Чорнага мора.

Аднак ехаць туды купацца і загараць не было дурных. Сама думка аб адпраўцы на Усход і асабліва ў зону АТА (антытэрарыстычнай акцыі), наклікала халодныя дрыжыкі і гусіную шкуру на целе. Таму карпацкая Чарнагорыя, у вялікай ступені залежная ад турыстаў, за ўсякую цану стрымвала бестурботны настрой канікул і інтэрнацыяналістычнай дружбы. Усё гэта аж стамляла і палохала.

* * *

— Калі гэта ўсё скончыцца? — Тацяна, карэнная гуцулка, не разумела вайны. Усё, што гаварылі і паказвалі ў тэлебачанні, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF