Ніва № 48 (3055), 30 лістапада 2014 г.

Па зямных слядах паэта

Сяргей ЧЫГРЫН

Старэйшы беларускі паэт з Варшавы Дзмітрый (раней паэт падпісваўся Дзмітры) Шатыловіч далёка не навічок у паэзіі. З-пад яго пяра з друку выйшлі зборнікі паэзіі „Эцюды падарожжа”, „Маё Падляшша”, „Хвалі часу”, „Вясёлка над імглою”, „Струмені лёсу” і іншыя.

Свет пабачыла нядаўна і новая кніга вершаў „Сляды на зямлі” (Беласток 2014) у бібліятэцы Беларускага літаратурнага аб’яднання „Белавежа”. Гэта добра, што ў Беластоку існуе такая бібліятэка, якая ўжо выпусціла 89 кніг беларускіх літаратараў Польшчы. І добра, што ў гэту бібліятэку трапілі і вершы Дзмітрыя Шатыловіча. Калі я ўважліва прачытаў зборнік вершаў паэта „Сляды на зямлі”, то моцна расчараваўся. Расчараваўся ў першую чаргу з за таго, што кніжка „Сляды на зямлі” выйшла з друку без добрага рэдактара і ўважлівага карэктара. Калі за выданне кніг узялася „Белавежа”, то, калі ласка, выдавайце іх сур’ёзна, вычытвайце кнігі перш чым аддаваць у друкарню, таму што, напрыклад, на старонках гэтага выдання вельмі шмат памылак, апісак, розных недакладнасцей: уралджай (трэба ураджай, с. 56), галзюкі (трэба гадзюка, с. 59), прнеслі (трэба прынеслі, с. 62), Подляшшы (трэба Падляшшы, с. 69), другіе (трэба другія, с. 68), кампютэры (трэба камп’ютары, с. 72), свыёй (трэба сваёй, с. 72), рарарвала (трэба разарвала, с. 82), схваўся (трэба схаваўся, с. 81), пале (трэба альбо палі, альбо поле, с. 77), фаерверкі (трэба феерверкі, с. 26), жыцёвыя (трэба жыццёвыя, с. 26), (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF