Ніва № 48 (3055), 30 лістапада 2014 г.

З Бельска ў Орлю

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Першай бельскай вуліцай, пра якую існаванне я быў калісь даведаўся, была вуліца Дубяжынская — адрас ваенкамата, пасрэдніцтвам якога адправіўся я ў больш шырэйшы свет. І вось зараз падаўся я тою вуліцай у напрамку менш шырэйшага бельскага наваколля. Між гэтай вуліцай і выязной у напрамку Сямятыч распаложана абшырная бельская некраполія, а не надта далёка ад яе будуецца Пакроўская царква. Яна звонку выглядае вельмі арыгінальна, становячыся свайго роду сімвалам Бельска, ягоным знакавым аб’ектам. І можна было б радавацца такому эстэтычнаму ўзбагачэнню гарадскога краявіду, калі б не кальнула мяне там мала прыкметнае пабачанае. Менавіта ўзводзіцца там злучальная галерэя да, мабыць, прадбачванай побач званіцы. Гэта ў агульным плане мае быць такі царкоўны комплекс, які ўзводзіцца і ў маім беластоцкім Свята-Юр’еўскім прыходзе паводле задумы таго ж самага аўтара. У Беластоку стаіць ужо база званіцы, адно толькі чакае таго моманту, калі следам за эскізам будаўнікі атрымаюць і канкрэтны праект яе завяршэння. Кальнула мяне вось прадчуванне, што не інакш можа быць і ў Бельску...

Недалёка за рысай горада новыя могілкі, месца рэфлексіі перад наступаючымі лістападаўскімі памінкамі. Гэта месца не толькі цялеснага спачыну адышоўшых у лепшы свет, гэта таксама месца нераўнадушнага ўспаміну за тымі, хто, здаецца, перастаў ужо хвалявацца. Метэоры нашых душ, якія павыляталі з розных сузор’яў і па пракладзеных ім гараскопах або і побач (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF