Ніва № 48 (3055), 30 лістапада 2014 г.

Сакрат Яновіч ва ўніверсітэце

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Аб літаратуры Беласточчыны і агулам аб літаратуры пагранічча немагчыма гаварыць без Сакрата Яновіча. Выступае ён заадно ў польскім, як і ў беларускім кантэкстах і з’яўляецца знакавай постаццю. Яго творчасць кранае многія пытанні: і тоеснасці, і свядомасці, але і гістарычных ды агульнаграмадскіх спраў. Пісаў пра тое, што спазнаў і адчуваў. Успамінаў у сваіх дзённіках, што няма ў яго творчасці ўяўных людзей, усіх дзесьці сустракаў у жыцці. Ягоная літаратура цесна звязана з жыццём, — так аб памерлым 17 лютага 2013 г. пісьменніку з Крынак сказала ў перапынку міжкультурнага сімпозіума «Сакрат Яновіч. Пісьменнік трансгранічны» яго суарганізатарка, мадэратарка адной з публічных дыскусій і заадно дакладчыца Гражына Харытанюк-Міхей з Кафедры беларускай культуры Універсітэта ў Беластоку.

Сімпозіум ва Універсітэце быў арганізаваны 20 лістапада мясцовымі ўстановамі: Філалагічным факультэтам, Інстытутам польскай філалогіі, Лабараторыяй рэгіянальных даследаванняў і Кафедрай беларускай культуры, а таксама беластоцкім філіялам Літаратурнага таварыства імя Адама Міцкевіча. Сімпозіум папярэдзіў публікацыю кнігі, прысвечанай дасягненням Сакрата Яновіча, якая мае паказацца да канца гэтага года, а якая ахоплівае яго творчасць, погляды, жыццё са шматлікіх пунктаў гледжання (аўтарамі тэкстаў з’яўляецца каля сарака чалавек).

Па-за жорсткімі межамі

Ва ўводным слове прафесар Данута Завадзкая з (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF