Ніва № 48 (3055), 30 лістапада 2014 г.

Х Мастацкія сустрэчы школьнікаў

Аляксей МАРОЗ

На юбілейныя «Мастацкія сустрэчы школьнікаў», якія адбыліся 9 лістапада ў Музеі і асяродку беларускай культуры ў Гайнаўцы, прыбылі дашкольнікі, вучні падставовых школ, гімназій і белліцэя. Маладыя акцёры, спевакі і танцоры паказалі свае мастацкія здольнасці і ўмеласці. Паглядзець выступленні з беларускім словам і танцамі прыбылі бацькі і гайнавяне. Мерапрыемства ўдастоілі гайнаўскі бургамістр Ежы Сірак, дырэктар Гайнаўскага белмузея Тамаш Ціханюк і кіраўнік гайнаўскага аддзялення Касы сацыяльнага сельскагаспадарчага страхавання Міраслаў Раманюк. Дзясяты выпуск «Мастацкіх сустрэч школьнікаў» вылучаўся жартоўнымі выступленнямі белліцэістак і малодшых вучняў.

— Я рады, што паглядзець выступленні дашкольнікаў і вучняў прыбыло так многа бацькоў і жыхароў горада. Гэта дае падставу меркаваць, што такое мерапрыемства патрэбнае і варта яго ладзіць у будучыні, — сказаў настаўнік беларускай мовы Гайнаўскага белліцэя Ян Карчэўскі, які адкрыў і ўдала вёў усю беларускую імпрэзу. Ён — ініцыятар і галоўны арганізатар «Мастацкіх сустрэч школьнікаў», якія дапамагаюць яму ладзіць працаўнікі Гайнаўскага белмузея.

Кіназала Гайнаўскага белмузея хутка запоўнілася публікай. Першымі ў прыгожых касцюмах выступілі дашкольнікі з Самаўрадавага прадшколля № 1 у Гайнаўцы, якія цікава і адважна гаварылі прымаўкі і кароткія вершыкі на мясцовай гаворцы. Падрыхтавалі іх Міраслава Ніканчук і Ала Супрун, якія ў садку вядуць гурток (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF