Ніва № 48 (3055), 30 лістапада 2014 г.

Дамашнія півавары з Падляшша

Уршуля ШУБЗДА

На Падляшшы штораз больш людзей займаецца дамашнім піваварэннем. Нядаўна паўстала нефармальная арганізацыя „Піваварнае Падляшша”, якая аб’ядноўвае вытворцаў і фанатаў піва з усяго ваяводства. Арганізаваныя ёю конкурсы на найлепшае дамашняе піва прыцягвалі сотні людзей, прагных пасмакаваць добрага напітку. Здаецца, што піўное шаленства, гэта штосьці больш чым пераходная мода.

Піўная рэвалюцыя

на Падляшшы

Піваварэнне на Падляшшы стала папулярным дзякуючы Чэславу Дзелаку з Вылудак, што пад Карыцінам. Менавіта ён з’яўляецца пераможцам самага прэстыжнага конкурсу на дамашняе піва „Бірофілія-2013”. Сваю перамогу, як ніхто раней, паўтарыў і ў сёлетнім выпуску конкурсу. Яго дасягненні ў піваварнай галіне былі заўважаны лакальнымі СМІ, што дадаткова паўплывала на папулярызацыю хатняга піваварэння ў раёне.

Нядаўна фанаты дамашняга піва заснавалі арганізацыю „Піваварнае Падляшша”. Яе сябры на сустрэчах абменьваюцца прыдатнай інфармацыяй, вопытам і ўласна падрыхтаваным півам. Ладжаныя імі конкурсы карысталіся вялікай папулярнасцю сярод жыхароў Беластока.

— У Польшчы ўспыхнула піўная рэвалюцыя. Вяртаемся да напояў з невялікіх бровараў, якія вараць піва ў розных, арыгінальных стылях, з выключным смакам, — кажа Чэслаў Дзелак. — Малыя бровары гэта соль піваварства. Пакуль што няма іх на Падляшшы, а добрае піва можна купіць у некалькіх крамах Беластока, або паспрабаваць у хатніх (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF