Ніва № 48 (3055), 30 лістапада 2014 г.

Самаўрадавыя выбары 2014 года

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Жахлівая блытаніна пры падліку галасоў ненадзейнай камп’ютарнай сістэмай, якая прымусіла да іх ручнога падліку, мноства несапраўдных галасоў на бюлетэнях, у некаторых гмінах склаўшая амаль 30%, спрэчныя выбарчыя карты ў выглядзе кніжачак, аддаючыя перавагу камітэтам з першай старонкі — гэта толькі некаторыя «адметнасці» сёлетніх выбараў у мясцовыя самаўрады. Многія валадары гмін на паўднёва-ўсходняй Беласточчыне надалей застануцца на пасадзе, у некаторых 30 лістапада адбудзецца другі тур выбараў. Аб выбарчай паразе на розных узроўнях мясцовага самакіравання могуць гаварыць ГП і СЛД, а ў выбарах у Гарадскую раду Беластока — Форум меншасцей Падляшша, які стартаваў у выбарах 16 лістапада разам з Грамадзянскай платформай. Аб поспеху — у маштабе ваяводства — несумненна, могуць гаварыць мясцовыя камітэты ад ПСЛ і ПіС. Асаблівы поспех мае «Бельская кааліцыя», свайго роду спадчыннік былога Беларускага выбарчага камітэта.

На Падляшшы пайшло на выбары трохі менш за палову выбаршчыкаў з правам голасу (48,7%). Усяго ў рэгіёне выбралі мы 2117 радных. 109 з іх былі абраныя без галасавання, таму што лік кандыдатаў быў меншы або роўны іх ліку ў радах. Два працэнты несапраўдных бюлетэняў было ўкінута ў маштабе ўсяго ваяводства.

Гайнаўка

На чарговы тэрмін бургамістрам Гайнаўкі будзе Ежы Сірак. Не меў ён саперніка. Выбаршчыкі пры яго прозвішчы мелі адзначыць «так» або «не». Падтрымала яго блізка 80% (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF