Ніва № 48 (3055), 30 лістапада 2014 г.

Садзейнічанне мовам меншасцей

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Польская сістэма адукацыі дае вучням, якія належаць да нацыянальных і этнічных меншасцей, магчымасць падтрымліваць нацыянальную, этнічную, моўную і рэлігійную тоеснасць, а менавіта, вывучаць мову ды ўласную культуру і мову, — такія словы апынуліся ў пачатку адной з брашур, спрыяючых выкарыстанню моў меншасцей, выдадзеных Міністэрствам адміністрацыі і лічбавізацыі. У суправаджальным лісце да брашур намеснік міністра гэтага ведамства Станіслаў Гусакоўскі напісаў: «Культура нацыянальных і этнічных меншасцей і мова кашубаў — неад’емнае багацце нашай супольнай айчыны. Надзвычай важнай часткай гэтага багацця з’яўляюцца мовы, якія на працягу стагоддзяў гучаць на нашай зямлі побач з польскай мовай. У час ПНР багацце нашай культурнай разнастайнасці штурхалі на абочыну. Сёння, у свабоднай Польшчы, мы разам адкрываем шматнацыянальную, полікультурную і шматмоўную гісторыю Рэчы Паспалітай». І далей: «МАіЛ вырашыла папрасіць усіх вас падтрымаць прысутнасць моў меншасцей і кашубскай мовы ў паўсядзённым жыцці. А носьбітаў гэтых моў Міністэрства хацела б заклікаць да больш эфектыўнага выкарыстання існуючага заканадаўства для абароны і падтрымкі моў меншасцей і кашубскай мовы, між іншым ужываючы родную мову ў грамадскім і прыватным жыцці (у тым ліку ў эканамічнай і сацыяльнай сферах), адукацыі дзяцей на мове меншасці або рэгіянальнай мове, з выкарыстаннем правілаў датычных дапаможнай мовы і выкарыстання дадатковых назваў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF