Ніва № 48 (3055), 30 лістапада 2014 г.

Дурная чалавечая справядлівасць

Міраслаў ГРЫКА

Палітычная рэальнасць у Польшчы мяняецца як у калейдаскопе. Хопіць адзін паварот гадзіннай стрэлкі, каб усё стала на галаве, і праз некаторы час, перакульваючыся, ляжала ніцма на зямлі. І так на працягу многіх, многіх гадоў. Што толькі ўладзіцца ў польскай дзяржаве, тое ж адразу і разладзіцца. У гэтым стане разладжання абвінавачваецца кіруючая Грамадзянская платформа і настойліва імкнучаеся да ўладарання Права і справядлівасць — разам з іх агульнай племянной польска-польскай вайной, аднолькава беззмястоўнай ідэалогіяй і палітычнай рыторыкай поўнай пустых банальнасцей аб дабры грамадзян, вяршэнстве закона, сацыяльнай справядлівасці, аб моцнай краіне... Апасродкавана можна таксама абвінавачваць габрэяў і веласіпедыстаў. Касцёл або геяў. Масонаў або мафіёзі. Злодзеяў або прадпрымальнікаў. Ёсць шмат змоўніцкіх тэорый, а дурняў яшчэ больш. У рэшце рэшт, трэба адрозніваць проста дурняў ад дурняў інтэлігентных. Ад адных нейкім чынам можна вызваліцца, а ад другіх — ні за што! Ужо Франсуа дэ Ларошфуко, што нарадзіўся 401 год таму ў Францыі, аўтар субтыльных і ў той жа час дасціпных «Максімаў» аб прыродзе чалавека, казаў, што «няма больш дакучлівых дурняў, чым інтэлігентыя дурні». Ну і што, што яны адукаваныя ва ўніверсітэтах, добра размаўляюць не толькі на польскай мове, але і на некалькіх замежных; ну і што, што надзелены прыродай высокім IQ... Але ўсё ж дурні! Дурні, таму што яны думаюць пра сябе, што яны (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF