Ніва № 48 (3055), 30 лістапада 2014 г.

„Рынкавы сацыялізм”

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Ва ўніверсітэце нам выкладалі прадмет пад назвай „палітэканомія”. Кваліфікаваны і цікавы, светлай памяці, выкладчык стараўся давесці нам законы, паводле якіх развіваецца сусветная і наша, тады яшчэ сацыялістычная, гаспадарка. Разумелі мы з таго няшмат, тым больш, што за мяжу тады яшчэ амаль ніхто не ездзіў, а тое, што адбывалася ў савецкай сістэме, увогуле мала хто разумеў. Які лад тады будавалі ў дзяржаве — таксама ўяўлялася неяк цьмяна. Вось пры Хрушчове дэклараваўся камунізм — гэтая светлая будучыня, якая павінна была ўсіх заліць шчодрымі прамянямі дабрабыту і ўсеагульнай радасці. Потым, праўда, выявілася, што замест яркага камунізму надышоў беспрасветны „застой”. Міхаіл Гарбачоў задумаў перабудову і ўкараняў тэрмін „сацыялізм з чалавечым тварам”. З гэтага ў выніку хоць нешта талковае атрымалася — пачалося развівацца дробнае прадпрымальніцтва, сталі стварацца нейкія кааператывы, людзі пачалі адчуваць сябе гаспадарамі. Але тады яшчэ не было панятку „рынкавы сацыялізм”, які вынайшаў Вялікі Правадыр, Ідэолаг і Светач найноўшага часу. Гэта таксама зразумелі не ўсе і не адразу. І толькі ў больш сталыя гады мы пачынаем разумець усю глыбіню гэтай стратэгічнай задумы мысляра. Дапамагаюць у асэнсаванні велічы задумы шматлікія ідэолагі, якія ўсталяваліся не толькі ў тэлебачанні, але і на кожным прадпрыемстве, у кожнай установе.

Што такое „рынкавы сацыялізм”? Гэта калі ўсім загадана шукаць альтэрнатыўныя крыніцы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF