Ніва № 48 (3055), 30 лістапада 2014 г.

«...каб жыла Беларусь»

Юрка ЛЯШЧЫНСКІ

94 гадавіна Слуцкага Збройнага Чыну асабліва сёння прыводзіць да сумных роздумаў. Рэспубліка Беларусь, хаця фармальна, дэ-юрэ, з’яўляецца незалежнай краінай, але ў сапраўднасці — дэ-факта — не зусім. Умяшанне Расеі ва ўнутраныя справы суседняй Украіны, анексія Крыма і яўная ўжо агрэсія на тэрытарыяльную суцэльнасць суседкі, яўная падтрымка гэтак званых самазванчых Луганскай і Данецкай Народных Рэспублік ставяць перад намі пытанне: хто наступны? Падобнае пытанне ставілася на той жа Украіне, калі Расея напала на Грузію: «сёння Грузія, заўтра Украіна». Ці не будзе гэта Беларусь? Расейскія ваенныя базы, націскі дзеля забароны на рээкспарт тавараў, хаця Еўразійскі эканамічны саюз выразна дазваляе на гэта — мо для Крамля будзе мала. Тады што далей?

Яшчэ сёлета ў сакавіку спадарыня Івонка Сурвіла ў адозве з нагоды Свята Незалежнасці перасцерагала перад маскоўскай паўзучай гегемоніяй. Таму і цяпер у Дзень Герояў — 27 лістапада варта пра гэта памятаць. Прапаную Вашай увазе інтэрв’ю на гэтую тэму, якое даў нам гісторык з Гародні прафесар Алесь Краўцэвіч.

Юрка Ляшчынскі: — Многія гісторыкі цвердзяць, што Слуцкі Збройны Чын гэта самае вялікае і найважнейшае змаганне беларусаў за незалежнасць, большае, чымсьці Паўстанне Кастуся Каліноўскага 1863-1864гадоў.

Праф. Алесь Краўцэвіч: — Можна так сказаць, бо Паўстанне Кастуся Каліноўскага адбылося ў ХІХ стагоддзі. Яно не ставіла сваёй мэтай стварэнне (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF