Ніва № 47 (3054), 23 лістапада 2014 г.

Украіна ў цяні вайны (8)

Ганна КАНДРАЦЮК

На зямлі ўжо і не так шмат месцаў, куды хочацца зноў вярнуцца. А ў Ярэмчэ хочацца як нідзе, і здаецца тут адзін магніт: магутны Прут. Мелодыя гэтай ракі, ужо пасля першай сустрэчы, наклікае пачуццё падобнае да ачмурэння. Усё тут здаецца больш інтэнсіўным, прыгожым і смачным. Сіла пазітыўнай ілюзіі, якую зазналі мы на сваіх мазгах і целе, выцякала тут літаральна з вады. Карпацкі народ невыпадкова праслаўляе свае рэчкі ў песнях і называе іх чароўнымі...

Нас ужо на „добры дзень” апанавалі гуцульскія чары. Усё нам падабалася і захапляла, нейкія сілы падказвалі куды падацца і ад чаго адхіляцца.

На самой справе ў пасёлку не было вялікіх атракцыёнаў і таго залатога бляску, якім маняць турыстаў. Уся сустветнасць Ярэмчэ зводзілася да адной вуліцы, пры якой працавалі рэстараны і крамы з турыстычнай вытворчасцю. Тут таксама шпацыравалі турысты, якія ішлі з канца ў канец пасёлка, а пасля вярталіся і зноў ішлі з канца ў канец той жа адной вуліцай. І так кругаля, быццам у якім трансе...

Ніхто не хацеў павярнуць у бакавыя вулачкі, дзе ішло прыхаванае ад прыезджых вачэй жыццё-быццё гуцулаў, дзе з кожнага кутка атакаваў каўбасны пах грыляў, хаатычныя забудовы на панадворках і назойлівыя дварнякі.

* * *

Мы таксама далучыліся да шпацыруючага марафону і, быццам падшпіленыя, пацягнуліся без толку і патрэбы вуліцай-праменадам, прыаздобленым кветкамі і смэрэкамі. Ярэмчэ здзівіла сваёй засяроджанасцю. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF