Ніва № 47 (3054), 23 лістапада 2014 г.

Catalunya — Independencia

Юрка ЛЯШЧЫНСКІ

In... in... indepen... indepen... independencia! Independencia!!! Пачынае скандзіраваць увесь стадыён, калі ў футбол гуляе ФК Барселона. Над галовамі лунае цэлае мора жоўта-чырвоных сцягоў. Чатыры чырвоныя і пяць жоўтых палос — гэта каталонскі сцяг. (Як не дзіўна вельмі падобны на сцяг беластоцкай Ягелоніі.) Калі на сцягу ўбачым яшчэ на цёмна-сінім фоне светла-сінюю зорку — тады гэта сцяг незалежнай Каталоніі. ФК Барселона гэта не толькі спартыўны клуб — гэта нешта болей: сімвал змагання за адметнасць, за сваю мову і культуру, за аўтаномію і ўрэшце за дзяржаўную незалежнасць. Асабліва відавочна гэта было ў перыяд дыктатара генералісімуса Франсіска Франка і... зараз.

Сёлета 9 лістапада ў цэлай Каталоніі мясцовы ўрад зладзіў рэферэндум, у ходзе якога ўдзельнікі галасавання адказвалі на 2 пытанні: Ці хочаце, каб Каталонія была дзяржавай? Ці хочаце, каб была незалежнай? Два разы так адказала звыш 80% — значыць 1,8 мільёна чалавек. Праўда, яўка не перавысіла 50%, ды і наогул цэнтральны ўрад Іспаніі не лічыць рэферэндум легітымным, нязгодным з абавязваючай канстытуцыяй Каралеўства (у такім рэферэндуме патрэбны ўдзел усіх жыхароў краіны).

Варта дадаць, што на мясцовых выбарах два гады таму на групоўкі і партыі, якія рэзка выступаюць за незалежнасць, галасавала прыблізна столькі ж выбаршчыкаў 7,5-мільённай Каталоніі.

Мне асабіста пашанцавала пабываць у гэтай аўтаномнай правінцыі іспанскага каралеўства (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF