Ніва № 47 (3054), 23 лістапада 2014 г.

Дзед Тодар — салдат Першай сусветнай вайны

Мікалай ВАРАНЕЦКІ

Сто гадоў таму пачалася Першая сусветная вайна. У 1914 годзе Беласточчына была часткай Расійскай імперыі, а мясцовыя жыхары — яе грамадзянамі. Маладыя мужчыны былі мабілізаваны на вайну. Сярод іх быў мой дзед Тодар Галабурда з Альхоўкі Нараўчанскай гміны. Было яму тады 24 гады. Пакінуў ён у хаце маладую жонку Марыю і дзевяцімесячную дачушку Насцю.

Будучы старым чалавекам, дзед часам успамінаў свае ваенныя гады. Ад жніўня 1914 да лета 1915 года рускія арміі ваявалі з немцамі і аўстрыйцамі за землі Польскага Каралеўства. Дзед расказваў, як атрад, у якім ён ваяваў, наступаў на Івангорад і Радам. Тодар Галабурда быў там фурманам і давозіў салдатам палявую кухню. Доўга я думаў, які польскі горад называўся пры цары „Івангорадам”. Зусім выпадкова, у падручніку гісторыі для сярэдняй школы, знайшоў я маленькую карту ваенных дзеянняў 1914 года, на якой побач назвы Івангорад у дужках было напісана „Дэмблін”. Вось якраз пад Дэмблінам мой дзед Тодар быў моцна паранены. Яго падабралі санітары і перадалі дактарам санітарнага поезда. Санітарны поезд завёз салдата аж у Маскву, дзе ў лазарэце ён доўга лячыўся. Пасля лячэння Тодар Галабурда быў накіраваны ў рабочы батальён, які рубаў лес у ваколіцы горада Мурам, далёка на ўсход ад Масквы.

У той час у Расіі адбыліся вялікія гістарычныя падзеі, як Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 года і крывавая грамадзянская вайна 1918-1921 гадоў. Цяжка працуючы ў лесе з (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF